![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2014 г. № 79
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы «Наднёман» (у межах адводу зямельнай пляцоўкі)» у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мінскай вобласці
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22 октября 2025 г. № 109 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-3/44218 от 26.11.2025 г.) <W22544218p>
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы «Наднёман» (у межах адводу зямельнай пляцоўкі)» у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мінскай вобласці» (дадаецца).
|
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
|
Пастанова 31.12.2014 № 79 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы «Наднёман» (у межах адводу зямельнай пляцоўкі)» у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мінскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы «Наднёман» (у межах адводу зямельнай пляцоўкі)» у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мінскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Рэшткі былой сядзібы «Наднёман» (у межах адводу зямельнай пляцоўкі)» у в. Наднёман Уздзенскага раёна Мінскай вобласці» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000627.
3. Праект зон аховы распрацаваны iндывiдуальным прадпрымальнікам Бандарэнкам А.В. па заказе ўласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці Самуйлава У.А.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах адводу зямельнай пляцоўкі.
У склад гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Рэшткi былой сядзібы «Наднёман» уваходзяць:
рэшткі палаца;
рэшткі афіцыны;
рэшткі аранжарэі;
рэшткі гаспадарчых пабудоў.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 9,6 га.
8. Межамі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы былой сядзібы да кропкі перасячэння з агароджай з боку захаду;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж былой сядзібы да кропкі перасячэння з дарогай, якая ідзе з тэрыторыі былой сядзібы ў заходнім напрамку; далей – лінія, якая ідзе па правым боку дарогі з тэрыторыі былой сядзібы ў заходнім напрамку, да кропкі перасячэння з лініяй мяжы садоў былой сядзібы; далей – лінія, якая ідзе па мяжы садоў былой сядзібы; далей – лінія, якая ідзе па левым боку дарогі з тэрыторыі былой сядзібы ў заходнім накірунку, да кропкі перасячэння з лініяй правага берага р. Нёман;
на поўдні – лінія, якая ідзе па правым беразе р. Нёман да кропкі перасячэння з умоўнай лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе брамы;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходніх фасадах брамы; далей – лінія, якая ідзе па агароджы з боку захаду прыватнага сядзібнага ўчастка, размешчанага на поўнач ад дарогі да брамы; далей – лінія, якая ідзе па агароджы з боку поўначы прыватнага сядзібнага ўчастка, размешчанага на поўнач ад дарогі да брамы; далей – умоўная лінія даўжынёй дваццаць пяць метраў, якая ідзе ў створы з лініяй агароджы; далей – умоўная лінія, якая ідзе паралельна леваму краю дарогі, якая ідзе перпендыкулярна дарозе да брамы, на адлегласці пяці метраў ад яе;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы былой сядзібы, да кропкі перасячэння з агароджай з боку поўначы.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
11. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены на тэрыторыі былой сядзібы і парку, якая размешчана па-за межамі адводу зямельнай пляцоўкі.
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 10,7 га.
12. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы былой сядзібы да кропкі перасячэння з агароджай з боку захаду;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж былой сядзібы да кропкі перасячэння з дарогай, якая ідзе з тэрыторыі былой сядзібы ў заходнім напрамку; далей – лінія, якая ідзе па правым краі дарогі з тэрыторыі былой сядзібы ў заходнім напрамку, да кропкі перасячэння з лініяй мяжы садоў сядзібы; далей – лінія мяжы садоў былой сядзібы; далей – лінія, якая ідзе па левым краі дарогі з тэрыторыі былой сядзібы ў заходнім накірунку, да кропкі перасячэння з лініяй правага берага р. Нёман;
на поўдні – лінія правага берага р. Нёман да кропкі перасячэння з лініяй агароджы прыватнага сядзібнага ўчастка, размешчанага з паўднёвага боку дарогі ў накірунку да брамы;
на ўсходзе – лінія агароджы прыватнага сядзібнага ўчастка, размешчанага з паўднёвага краю дарогі да брамы; далей – лінія агароджы прыватнага сядзібнага ўчастка, размешчанага з паўночнага краю дарогі да брамы; далей – лінія, якая ідзе ад паўночна-заходняга вугла прыватнага сядзібнага ўчастка, да перасячэння з краем дарогі, якая ідзе з усходу сядзібы, да перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж агароджы былой сядзібы з боку поўначы.
13. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю радавога пахавання Наркевічаў-Іодка, якая знаходзіцца на паўднёвым ускрайку лесу на адлегласці двухсот васьмідзесяці метраў на поўнач ад былой сядзібы.
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,45 га.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
правядзенне земляных работ без археалагічнага нагляду.
15. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
16. На тэрыторыі ахоўнай зоны прапануецца:
знос дысгарманічных пабудоў;
санацыя пасадак, якія не адносяцца да планіроўкі парку.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыі чатырох прыватных прысядзібных участкаў, размешчаных уздоўж дарогі Узда–Пясочнае (два з паўночнага боку, два з паўднёвага).
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,86 га.
18. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца агароджы названых участкаў.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў;
знос гістарычных аб’ектаў ці іх рэшткаў;
узвядзенне суцэльных агароджаў вышынёй больш за паўтара метра.
20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння яе павярховасці;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя агароджаў прысядзібных участкаў;
пракладка інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 293,16 га.
22. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж меліярацыйнага канала на паўночным ускрайку лесу, у якім знаходзіцца радавое пахаванне Наркевічаў-Іодка, на ўсход да дарогі Узда–Пясочнае;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж дарогі Узда–Пясочнае на поўдзень, да ўезду ў пас. Пясочнае;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па краі дарогі першага павароту ў пас. Пясочнае, на захад уздоўж дарогі, уключаючы парк на ўскрайку пас. Пясочны;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж р. Баранаўка на поўдзень; далей умоўная лінія, якая ідзе да ўрэзку вады да р. Тур’я;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж р. Тур’я да яе ўпадзення ў р. Нёман;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Нёман да ўпадзення ў яе меліярацыйнага канала;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж меліярацыйнага канала да ўпадзення ў яго меліярацыйнага канала, які ідзе па паўночным ускрайку лесу.
23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
пракладка магістральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні;
пракладка інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
25. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.
26. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.




