Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 16.03.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 лістапада 2025 г. № 132

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у аграгарадку Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у аграгарадку Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.11.2025 № 132

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у аграгарадку Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у аграгарадку Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не паказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Курганны могільнік-1», 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000692;

«Курганны могільнік-3», 1–1,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000694;

«Курганны могільнік-4», 0,2–0,3 км на поўнач ад аграгарадка Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000695;

«Курганны могільнік-5», 0,2 км на паўночны захад ад аграгарадка Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000696.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Асіповіцкі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зон аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зоны аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны на выснове навукова-даследчых работ і археалагічных даследаванняў вакол курганоў.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–1.

Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-3» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 11–12–13–14–11.

Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-4» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 21–22–23–24–21.

Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-5» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 30–31–32–33–34–30.

8. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення іх статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ. ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўныя зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўныя зоны супадаюць з зонамі аховы культурнага пласта (слоя).

10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 па паўднёва-заходняй і ўсходняй межах тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 6–5 да кропкі 4, далей праз кропкі 8–9–10 да кропкі 7.

Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-3» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 15–16–17–18–19–20–15. Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-3» з’яўляецца мяжа тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-4» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па паўночна-заходняй і паўднёвай межах тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 21–24–23–22 і далей праз кропкі 26–27–28–29–25 да кропкі 21.

Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-5» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па паўночнай і паўднёва-ўсходняй межах тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 30–31–32–33–34 і далей праз кропкі 37–36–35 да кропкі 30.

11. На тэрыторыях ахоўных зон і зон аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей (помнікаў археалогіі),
размешчаных у аграгарадку Каменічы
Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей (помнікаў археалогіі),
размешчаных у аграгарадку Каменічы
Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак

№ п.к.

Каардынаты

№ п.к.

Каардынаты

1

53.542539, 28.816805

20

53.563766, 28.843823

2

53.542188, 28.817669

21

53.552526, 28.844346

3

53.542057, 28.818628

22

53.551758, 28.843922

4

53.541963, 28.819724

23

53.552026, 28.839845

5

53.541317, 28.819798

24

53.552542, 28.841938

6

53.541925, 28.817532

25

53.552918, 28.844727

7

53.542338, 28.816604

26

53.551407, 28.843686

8

53.541912, 28.819819

27

53.551739, 28.839341

9

53.540628, 28.820198

28

53.552376, 28.839545

10

53.542113, 28.816067

29

53.552822, 28.841669

11

53.563525, 28.844834

30

53.545263, 28.834449

12

53.563394, 28.845404

31

53.545445, 28.837179

13

53.563122, 28.845404

32

53.544343, 28.835967

14

53.562958, 28.844834

33

53.543936, 28.835513

15

53.563771, 28.844935

34

53.543528, 28.835071

16

53.563493, 28.845918

35

53.545652, 28.834364

17

53.563023, 28.845900

36

53.545814, 28.837495

18

53.562565, 28.845100

37

53.543579, 28.836831

19

53.562849, 28.843924

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.