![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 кастрычніка 2025 г. № 126
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Туганавіцкі парк» у в. Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Туганавіцкі парк» у в. Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова 30.10.2025 № 126 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Туганавіцкі парк» у в. Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Туганавіцкі парк» у в. Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Туганавіцкі парк» у в. Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000729.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Баранавіцкага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з улікам размешчаных на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці батанічных помнікаў прыроды: рэспубліканскага значэння – «Дубы-блізняты «Тугановіцкія», аб’яўленага пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2007 г. № 40 «Аб аб’яўленні асобных векавых і рэдкіх парод дрэў батанічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння»; мясцовага значэння – «Парк «Тугановіцкі», аб’яўленага рашэннем Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 21 снежня 2010 г. № 1472 «Аб аб’яўленні батанічных і гідралагічных прыродных аб’ектаў помнікамі прыроды мясцовага значэння».
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ у межах гістарычнага парка з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі па межах зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 120481200001000150 для вядзення лясной гаспадаркі (далей – мэтавы зямельны ўчастак).
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага гістарычнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па межах мэтавага зямельнага ўчасткаў праз кропкі 2–3–16–4–6–5 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне прыроднага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены рэльефу і ландшафту, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў, уласцівых характару і перыяду фарміравання гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку выкарыстанне нехарактэрных элементаў азелянення, малых архітэктурных формаў, якія вядуць да пагаршэння ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным;
выкананне земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
11. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на ўсход па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропку 4 да кропкі 16, далей у паўднёва-усходнім напрамку на адлегласць 156 м да кропкі 15;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на поўдзень да кропкі 14;
на поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на захад да кропкі 13; далей на поўдзень, захад і поўнач па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 120481200001000151 праз кропкі 12–11–10–9–8–7 да кропкі 6.
12. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;
ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;
будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі існуючых;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.




