![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2025 г. № 136
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў гісторыі), размешчаных у г. Магілёве Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на Грузаўскіх могілках у г. Магілёве Магілёўскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова 28.11.2025 № 136 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на Грузаўскіх могілках у г. Магілёве Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на Грузаўскіх могілках у г. Магілёве Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» на Грузаўскіх могілках у г. Магілёве Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000495.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай агароджы брацкай магілы, дзе размешчаны стэла з імёнамі пахаваных, элементы азелянення і добраўпарадкавання.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы існуючай агароджы брацкай магілы праз кропкі 1–2–3–4–1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
узвядзенне збудаванняў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка- |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова 28.11.2025 № 136 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Ваенныя могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 512Д000582.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай каменнай парапетнай агароджы ўзвышанай пляцоўкі ваенных могілак, дзе размешчаны скульптурная кампазіцыя, мемарыяльныя пліты з імёнамі пахаваных, элементы азелянення і добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавай мяжы парапета ўзвышанай пляцоўкі ваенных могілак праз кропкі 1–2–3–4–1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
навукова неабгрунтаваная змена параметраў, канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцей манументальнай скульптуры;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць успрыманне элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж вонкавай мяжы брукаванай пляцоўкі вакол ваенных могілак праз кропку 6 да кропкі 7; далей уздоўж вонкавых межаў мемарыяла, прысвечанага загінуўшым падпольшчыкам, праз кропку 8 да кропкі 9; далей уздоўж брукаваных пешаходных дарожак сквера праз кропку 10 да кропкі 11;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж пешаходнай часткі вул. Лазарэнкі праз кропку 12 да кропкі 13;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж зялёнай зоны да кропкі 14; далей уздоўж брукаванай пешаходнай дарожкі сквера праз кропку 17 да кропкі 15; далей па мяжы брукаванай пляцоўкі вакол ваенных могілак праз кропки 19–21 да кропкі 16;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 па мяжы брукаванай пляцоўкі вакол ваенных могілак да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
дзейнасць, якая прыводзіць да страты адметных духоўных, мастацкіх, архітэктурных, дакументальных вартасцей каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для найлепшага візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна і тэматычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
13. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 па паўднёва-усходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 17;
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 па мяжы зямельнага ўчастка для ўтрымання і абслугоўвання помніка «Дзецям вайны» з кадастравым нумарам 740100000003005729 праз кропку 18 да кропкі 19;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 па паўднёва-усходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 15.
14. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 уздоўж зялёных насаджэнняў на адлегласці 12 м ад пешаходнай часткі вул. Лазарэнкі праз кропку 11 да кропкі 10; далей па межах ахоўнай зоны праз кропкі 9–8–7–6–5–16 да кропкі 21; далей па мяжы зямельнага ўчастка для ўтрымання і абслугоўвання помніка «Дзецям вайны» праз кропкі 22–23–24–25 да кропкі 26;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж пешаходных дарожак сквера праз кропку 27 да кропкі 28; далей па мяжы брукаванай пляцоўкі брацкай магілы апалчэнцаў, уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 29–30–31–32 да кропкі 33;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 34–35–36–37–38 да кропкі 39;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 на поўнач уздоўж вул. Струшэнскі Яр 2-гі (па мяжы зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей «Капліца на каталіцкіх могілках» і «Каталіцкія могілкі») праз кропку 40 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Струшэнскі Яр 2-гі, 2 да кропкі 20.
15. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва транспартных камунікацый;
змена існуючага характару ландшафту;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, добраўпарадкаванне і (або) азеляненне, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
ТАБЛІЦА КААРДЫНАТ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК
|
№ п.к. |
Геаграфічныя каардынаты (шырата, даўгата) |
№ п.к. |
Геаграфічныя каардынаты (шырата, даўгата) |
|
1 |
53.903816, 30.321213 |
21 |
53.903601, 30.321317 |
|
2 |
53.903734, 30.321398 |
22 |
53.924510, 30.321655 |
|
3 |
53.903533, 30.321151 |
23 |
53.903416, 30.321486 |
|
4 |
53.903616, 30.320958 |
24 |
53.903431, 30.321454 |
|
5 |
53.903608, 30.320880 |
25 |
53.903348, 30.321350 |
|
6 |
53.903726, 30.321020 |
26 |
53.903201, 30.321682 |
|
7 |
53.903832, 30.320998 |
27 |
53.902825, 30.321218 |
|
8 |
53.903886, 30.320867 |
28 |
53.902787, 30.321282 |
|
9 |
53.903938, 30.320931 |
29 |
53.902733, 30.321194 |
|
10 |
53.904030, 30.320923 |
30 |
53.902646, 30.321269 |
|
11 |
53.904123, 30.321014 |
31 |
53.902625, 30.321178 |
|
12 |
53.903701, 30.321945 |
32 |
53.902559, 30.321070 |
|
13 |
53.903649, 30.322020 |
33 |
53.902431, 30.320756 |
|
14 |
53.903581, 30.321937 |
34 |
53.902644, 30.320174 |
|
15 |
53.903758, 30.321527 |
35 |
53.902717, 30.320201 |
|
16 |
53.903481, 30.321170 |
36 |
53.902769, 30.320274 |
|
17 |
53.903598, 30.321889 |
37 |
53.902965, 30.320188 |
|
18 |
53.903486, 30.321674 |
38 |
53.903074, 30.320003 |
|
19 |
53.903628, 30.321355 |
39 |
53.903240, 30.319582 |
|
20 |
53.904393, 30.320432 |
40 |
53.903692, 30.319527 |



