Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 16.03.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 лістапада 2025 г. № 134

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у г. Глуску Глускага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у г. Глуску Глускага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.11.2025 № 134

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у г. Глуску Глускага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў археалогіі), размешчаных у г. Глуску Глускага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не паказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Замак» на правым беразе р. Пціч, на ўсход ад цэнтральнай плошчы, у межах р. Пціч – вул. Камсамольская, зав. Берагавы і зав. Паркавы ў г. Глуску Глускага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000404;

«Культурны слой гістарычнай часткі г. Глуска» ў межах поймы р. Пціч – вул. К.Маркса, вул. Пушкінская і вул. Чапаева ў г. Глуску Глускага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000405;

«Селішча» паміж поймай р. Пціч і могілкамі на паўднёвай ускраіне г. Глуска Глускага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513В000406.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» па заказе Глускага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зон аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зоны аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання).

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны на выснове навукова-даследчых работ па межах гістарычных тэрыторый былога замка, горада і селішча.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Замак» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход уздоўж поймы р. Пціч праз кропкі 22–23 да кропкі 24, далей на паўднёвы захад да кропкі 25;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўночны захад праз кропкі 26–27–28 да кропкі 16;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на поўнач уздоўж праезнай часткі вул. Жыжкевіча да кропкі 17;

на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на ўсход да кропкі 18, далей на поўнач да кропкі 19, далей праз кропкі 20–21 да кропкі 1.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Культурны слой гістарычнай часткі г. Глуска» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень уздоўж меліярацыйнага канала да кропкі 3 і далей на ўсход амаль уздоўж мяжы зямельнага участка з кадастравым нумарам 721700000001001493 праз кропку 2 да кропкі 1, далей па паўночнай і заходняй межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Замак» праз кропкі 21–20–19–18–17 да кропкі 16, далей на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Жыжкевіча да кропкі 15;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Луначарскага да скрыжавання з вул. К.Маркса ў кропцы 14;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на поўнач уздоўж заходніх межаў зямельных участкаў няцотнага боку вул. К.Маркса праз кропку 13 да скрыжавання з вул. Рэвалюцыйнай у кропцы 12, далей на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Чапаева да кропкі 11;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Чапаева праз кропкі 10–9–8–7 да кропкі 6, далей уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Пралетарскай, 35 і вул. Вілюгі, 39 праз кропку 5 да кропкі 4.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 62 уздоўж краю першай надпоймавай тэрасы р. Пціч праз кропкі 63–64–65–66–67 да кропкі 68, далей на поўдзень па краю ўзвышша да кропкі 69, далей на паўночны захад уздоўж мяжы могілак да кропкі 70, далей на паўночны ўсход уздоўж паўночна-заходняй мяжы могілак да кропкі 62.

10. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем мерапрыемстваў па пахаваннях памерлых у межах тэрыторыі могілак.

11. У выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў на тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей неабходна дзейнічаць згодна з абавязкамі, усталяванымі артыкулам 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ. ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

12. Ахоўныя зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ахоўныя зоны супадаюць з зонамі аховы культурнага пласта (слоя).

13. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей «Замак» і «Культурны слой гістарычнай часткі г. Глуска» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 51 на ўсход па паўночным боку праезнай часткі вул. Тэльмана праз кропкі 52–53–54–55–56 да кропкі 57, далей уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Пралетарскай, 12, 45А, вул. Вілюгі, 29 праз кропкі 58–59–60 да кропкі 61;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 61 на поўдзень да кропкі 4 і далей уздоўж усходніх межаў тэрыторый гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей праз кропкі 3–2–1–22–23 да кропкі 24, далей уздоўж русла р. Пціч да кропкі 29, далей на паўднёвы захад праз кропку 30 да кропкі 31;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на захад да кропкі 32, далей уздоўж паўночна-ўсходняга, паўночнага і паўднёвага бакоў праезнай часткі вул. Луначарскага праз кропку 33 да кропкі 34, далей на поўдзень уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Луначарскага, 7 да кропкі 35, далей на захад уздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Жыжкевіча, 13 да кропкі 36, далей на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Жыжкевіча да перакрыжавання з вул. Савецкай у кропцы 37, далей на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай праз кропку 38 да кропкі 39, далей на паўднёвы захад да кропкі 40;

на паўднёвым захадзе, захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 на паўночны захад у створы з вул. М.Казея да кропкі 41, далей уздоўж праезнай часткі вул. М.Казея да кропкі 42, далей на паўночны ўсход скрозь квартал жылой забудовы да вул. Пушкінскай да кропкі 43, далей уздоўж вул. Пушкінскай праз кропку 44 скрозь квартал жылой забудовы да вул. Сацыялістычнай да кропкі 45, далей уздоўж вул. Сацыялістычнай да праезнай часткі вул. Энгельса да кропкі 46, далей уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Сацыялістычнай, 39, вул. Энгельса, 7, вул. Камсамольскай, 31, вул. Энгельса, 9 праз вул. Першамайскую да кропкі 47, далей уздоўж вул. Першамайскай да праезнай часткі вул. Рэспубліканскай да кропкі 48, далей уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Першамайскай, 37, вул. Рэспубліканскай, 7, 7А праз вул. Піянерскую да кропкі 49, далей уздоўж вул. Піянерскай да перакрыжавання з вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 50, далей уздоўж вул. Інтэрнацыянальнай праз вул. Чапаева і вул. Тэльмана да кропкі 51.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей «Замак» і «Культурны слой гістарычнай часткі г. Глуска» з’яўляюцца межы тэрыторый гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей.

14. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 71 на паўднёвы ўсход паралельна мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кастрычніцкай, 2 і на адлегласці ад яе 15 м да кропкі 62, далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 63–64–65–66–67 да кропкі 68, далей праз кропку 82, праз вул. Кастрычніцкую да кропкі 81;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 81 на захад да кропкі 80, далей на поўдзень уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Кастрычніцкай, 1Б, 2 да кропкі 79, далей на паўночны захад да кропкі 78, далей на захад да кропкі 77;

на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія. якая ідзе ад кропкі 77 на поўнач да кропкі 76, далей на захад праз кропку 75 да кропкі 74, далей на поўнач уздоўж праезнай часткі вул. Калінкоўскага праз кропку 73, скрыжавання вуліц Калінкоўскага–Кастрычніцкай–Шваякова праз кропку 72, праз вул. Кастрычніцкую да кропкі 71.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» з’яўляецца мяжа тэрыторыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

15. На тэрыторыях ахоўных зон і зон аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей (помнікаў археалогіі),
размешчаных у г. Глуску Глускага
раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей (помнікаў археалогіі),
размешчаных у г. Глуску Глускага
раёна Магілёўскай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак


п.к.

Каардынаты (шырата, даўгата)


п.к.

Каардынаты (шырата, даўгата)

1

52.901011, 28.692206

42

52.899025, 28.679950

2

52.901525, 28.690839

43

52.899956, 28.681328

3

52.902244, 28.690097

44

52.900211, 28.680908

4

52.905508, 28.690697

45

52.900783, 28.681800

5

52.905556, 28.688336

46

52.901147, 28.681100

6

52.905431, 28.688331

47

52.902119, 28.682567

7

52.905453, 28.686717

48

52.902903, 28.681178

8

52.905267, 28.686697

49

52.903406, 28.681850

9

52.905261, 28.686269

50

52.904572, 28.679764

10

52.905506, 28.686264

51

52.906578, 28.682625

11

52.905547, 28.684706

52

52.906325, 28.683997

12

52.904872, 28.683572

53

52.906228, 28.685956

13

52.904589, 28.683386

54

52.906219, 28.687192

14

52.897978, 28.682894

55

52.905967, 28.687167

15

52.897789, 28.688756

56

52.905964, 28.687519

16

52.898406, 28.688739

57

52.906628, 28.687556

17

52.899831, 28.688869

58

52.906600, 28.689378

18

52.899806, 28.689986

59

52.906672, 28.689406

19

52.900236, 28.690128

60

52.906631, 28.690458

20

52.900231, 28.690656

61

52.906414, 28.691100

21

52.900361, 28.691436

62

52.888458, 28.705261

22

52.900653, 28.692600

63

52.888144, 28.706150

23

52.900092, 28.692825

64

52.887489, 28.706906

24

52.899356, 28.693858

65

52.887100, 28.706875

25

52.898106, 28.692856

66

52.887122, 28.707206

26

52.898628, 28.691386

67

52.886997, 28.707472

27

52.898594, 28.690194

68

52.886650, 28.707483

28

52.898342, 28.690153

69

52.886131, 28.707256

29

52.898675, 28.695225

70

52.887911, 28.704342

30

52.897464, 28.693922

71

52.888767, 28.704775

31

52.897225, 28.693375

72

52.888019, 28.703558

32

52.897286, 28.692392

73

52.887778, 28.704006

33

52.897681, 28.690747

74

52.886858, 28.704131

34

52.897694, 28.689602

75

52.886311, 28.705389

35

52.897130, 28.689588

76

52.886289, 28.705900

36

52.897192, 28.688672

77

52.885542, 28.705908

37

52.896764, 28.688658

78

52.885531, 28.706536

38

52.896983, 28.687719

79

52.884894, 28.707219

39

52.897069, 28.683628

80

52.885675, 28.707453

40

52.896956, 28.683417

81

52.885586, 28.708022

41

52.897869, 28.681586

82

52.885969, 28.708217

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.