Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 11.03.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 студзеня 2026 г. № 6

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у Горацкім, Мсціслаўскім і Шклоўскім раёнах Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе ручая, 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Ярцаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Віхра, 1,2 км на ўсход ад в. Каробчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на левым беразе р. Бася, 1,1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Ардаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

19.01.2026 № 6

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе ручая, 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Ярцаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе ручая, 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Ярцаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Гарадзішча» на правым беразе ручая, 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Ярцаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000811.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Горацкі лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах гарадзішча.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па акружнасці праз кропкі 2–3–4–5 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці з паўднёвага, паўночна-усходняга і ўсходняга бакоў.

Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная крывая лінія, якая праходзіць праз кропкі 4–6–7–8–9–10–11–12–13–14–15–16–17–18–19–20–21–22–3–2–1–5–4.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча»
на правым беразе ручая, 1 км на паўднёвы ўсход
ад в. Ярцаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

19.01.2026 № 6

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Віхра, 1,2 км на ўсход ад в. Каробчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Віхра, 1,2 км на ўсход ад в. Каробчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Гарадзішча» на правым беразе р. Віхра, 1,2 км на ўсход ад в. Каробчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000935.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Горацкі лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў і ўстаноўлена па ўмоўных межах гарадзішча.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе вакол гарадзішча праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13–14–15–16–17–18–19–20–21–22–23–24–25–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць і ўстаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў.

Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 26–27–28–29–30–31–32–33–34–35–36–37–38–26.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе
р. Віхра, 1,2 км на ўсход ад в. Каробчына
Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

19.01.2026 № 6

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на левым беразе р. Бася, 1,1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Ардаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган» на левым беразе р. Бася, 1,1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Ардаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курган» на левым беразе р. Бася, 1,1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Ардаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000591.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Горацкі лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках археалагічных даследаванняў па месцы знаходжання кургана, які знаходзіцца згодна з дадаткам у кропцы 1 (плошча складае 9 м2).

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

8. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць і ўстаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Знешняй мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць па акружнасці радыусам 50 м праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–2.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, за выключэннем санітарных высяканняў і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган»
на левым беразе р. Бася, 1,1 км на паўночны
ўсход ад аграгарадка Ардаць Шклоўскага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.