![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 студзеня 2026 г. № 5
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой земскай управы» (інв. № 322/С-22407) па вул. Уладзіміра Леніна, 64 у г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой земскай управы» (інв. № 322/С-22407) па вул. Уладзіміра Леніна, 64 у г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова 19.01.2026 № 5 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой земскай управы» (інв. № 322/С-22407) па вул. Уладзіміра Леніна, 64 у г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой земскай управы» (інв. № 322/С-22407) па вул. Уладзіміра Леніна, 64 у г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак былой земскай управы» (інв. № 322/С-22407) па вул. Уладзіміра Леніна, 64 у г. Рагачове Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000590.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забяспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Рагачоўскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў былой земскай управы і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўнач уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 55А, вакол зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 64Б (па яго межах) праз кропкі 2–3–4–5 да кропкі 6;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на ўсход уздоўж паўднёвага фасада будынка дзіцячай школы мастацтваў па вул. Леніна, 66 да кропкі 7, далей на поўнач уздоўж заходняга фасада гэтага будынка да кропкі 8, далей на ўсход да кропкі 9;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на поўдзень уздоўж усходняга боку пешаходнага тратуара па вул. Леніна да кропкі 10;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 12;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. М.Горкага, 9 да кропкі 13;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на поўдзень уздоўж усходняга боку пешаходнага тратуара па вул. Леніна да кропкі 9, далей уздоўж межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 8–7–6–5–4–3–2 да кропкі 1;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 11.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Урыцкага да кропкі 15;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. М.Горкага да кропкі 16;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 17;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 14.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, а таксама ўжыванне негістарычных матэрыялаў і колераў;
рэканструкцыя, рамонт, мадэрнізацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, дысаніруючай, шэраговай гістарычнай і нейтральнай забудовы (у тым ліку будынка па вул. Леніна, 66), якія прадугледжваюць змяненні аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў будынкаў гэтай забудовы;
змена трасіроўкі і шырыні вуліц гістарычных кварталаў (вул. Урыцкага – вул. М.Горкага – вул. Леніна – вул. Інтэрнацыянальная);
усталяванне агародж светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і (або) без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ




